12

Кожнаму сьвядомаму беларусу з дзяцінства знаёмы бел-чырвона-белы сцяг і герб пагоня. Нажаль , з гадамі акупацыі мы страцілі нашыя сімвалы.  Алеж прыйшоў час іх вяртаць. Так 19 верасня у Менску прайшла акцыя “Праспект нацыянальнага сцяга”.

sciah1909-tu9bd

sciah19094-8yupp

 

Роўна 25 гадоў назад бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” сталі дзяржаўнымі сімваламі беларусі. 19 верасняа а 19-й гадзіне грамадскія актывісты на чале са Змітром Дашкевічам запрашалі на Кастрычніцкую плошчу, каб адзначыць свята нацыянальнай сімволікі.

 

sciah19095-4aocs

Гэтым жа днём распачаўся сбор подпісаў за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статуса нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці. 

1dashkevich-7qyu4

«Я планую збіраць подпісы кожны дзень апроч нядзелі, — распавядае Зміцер Дашкевіч. — У планах — сабраць не менш за тысячу подпісаў. Пасля работы я стаю на выхадзе з метро «Купалаўская» ў бок крамы «Цэнтральны», і штогадзіну падпісваецца каля дваццаці чалавек. Да кампаніі пачынаюць далучацца і іншыя актывісты. Мяркуецца, што праз месяц мы панясём подпісы да Міністэрства культуры», — кажа Дашкевіч.

Ахвотных паставіць подпіс даволі шмат, але некаторыя баяцца. Збольшага гэта студэнткі, але Зміцер тлумачыць ім, што гэта законна, і дзяўчаты пакідаюць свой подпіс. Па гучнай сувязі папрасілі дзяжурнага міліцыянера падысці да касы, праз некаторы час з’явіліся супрацоўнікі міліцыі ў цывільным і пачалі здымаць зборшчыкаў подпісаў на камеру.

dashkevich5-mqtgb

Дашкевіч прапаноўвае ўсім ахвотным спампаваць падпісны бланк з асноўнымі фактамі пра каштоўнасць бел-чырвона-белага сцяга ды так сама выкарыстоўваць хэштэг #нашсцяг усім, хто далучаецца да кампаніі. Факты, піша ён, правераныя на адпаведнасць падзеям гісторыкам Уладзімірам Арловым.

dashkevich3-15sp9

Першага качтрычніка ў цэнтры Мінска, каля ўніверсама «Цэнтральны», працягваецца акцыя па зборы подпісаў за ўнясенне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей. Да «Цэнтральнага» прыйшлі некалькі чалавек, у тым ліку Зміцер Дашкевіч, паэт Уладзімір Някляеў, мастак Алесь Марачкін, дырэктар Коласаўскага ліцэя Уладзімір Колас, грамадская актывістка Ніна Багінская, Вольга Мікалайчык, акцёр Купалаўскага Алесь Малчанаў, Алег Радзюк, які шые інвентар для баксёраў, ды інш. людзі. На Ніну Багінскую, якая традыцыйна прыйшла са сцягам, складалі пратакол. Таксама склалі пратакол на Марачкіна.Дарэчы, рух на праспекце, ад Кастрычнікай да Леніна, перакрыты.

Падпісны бланк вы можаце спампаваць па спасылцы padpisnyblankzabielczyrvonabielysciah

@nn.by