Усе мы памятаем сумныя і не ўяўляючыя урад нашай краіны ў лепшым святле падзеі 25-га сакавіка 2017 года, калі пад рэпрэсіўныя затрымання супрацоўнікаў праваахоўных органаў патрапіла мноства людзей. Большасць з іх былі адабраны па спісе тых, каго «трэба было затрымаць». У спіс такіх людзей увайшлі прадстаўнікі розных няўрадавых арганізацый, якія хоць нейкім чынам мелі у сваёй падаснове апазіцыйныя ідэі. Але вярнуўшыся да гісторыі падзей, можам убачыць, што такія затрыманні пачаліся задоўга да маштабнага мітынгу ў Мінску. Для таго, каб загадзя паменшыць колькасць людзей, якія жадаюць выступіць на мітынгу, быў арганізаваны масавы «адлоў палітычных злачынцаў»: людзей, якія публікавалі антыпалітычныя выказванні ў сацыяльных сетках, арганізатараў мерапрыемстваў, журналістаў і супрацоўнікаў незалежных СМІ. Адной з такіх гісторый было затрыманне вялікай колькасці людзей на незалежнай моладзевай акцыі па зборы адзення і прадуктаў першай неабходнасці ў падтрымку палітвязням. Мне ўдалося пагутарыць з журналісткай «Зялёнага партала» Крысцінай Чарняўскай, якая ўдзельнічала ў гэтым сходзе і была затрыманая.

– Добры дзень Крысціна, раскажы сцісла пра мерапрыемства, у якім ты ўдзельнічала. Ці сапраўды яно насіла апазіцыйны характар, і якія мэты былі ў гэтага сходу? Як па тваім меркаванні супрацоўнікі міліцыі даведаліся аб правядзенні гэтага мерапрыемства?

– Затрыманне было на адкрытым мерапрыемстве і ніхто, ніякая арганізацыя ці канкрэтны чалавек не заклікаў нікога выйсці на мітынг. Мэта ў нас была: максімальна аблегчыць турботы блізкім і сябрам тых, каго хапалі і асуджалі да гэтага дня!

24 сакавіка праводзілася мерапрыемства па збору рэчаў і прадуктаў харчавання для людзей, што на той момант сядзелі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў пасля акцыі 15 сакавіка. Мерапрыемства было адкрытым і інфармацыя пра яго распаўсюджвалася ў СМІ і сацыяльных сетках. Правядзеннем не займалася нейкая канкрэтная арганізацыя, гэта была выключна грамадзянская ініцыятыва, спроба праявіць салідарнасць з прывінтыўна затрыманымі людзьмі, спроба падтрымаць іх сем’і. Пра памяшканне ўдалося дамовіцца з Беларускай партыяй “Зялёныя”. І з улікам, што мае сябры таксама былі затрыманы пасля дазволенай акцыі “Марш нетуніядцаў” я проста не магла туды не пайсці.

-Раскажы як адбыўся арышт, ці затрымалі ўсіх прысутных на сходзе ці толькі цябе?

-Недзе праз хвілін 40 пасля пачатку збору ў будынак прыйшлі супрацоўнікі міліцыі ў форме, яны якраз затрымалі нас (чалавек 14, у тым ліку і журналістаў) на выхадзе з будынку. Нам не давалі магчымасці выйсці на вуліцу, абгрунтоўваючы тым, што да іх паступіла заява пра злачынства і яны хочуць разабрацца. З нас спісалі дадзеныця, а праз хвілін 10 прыйхалі людзі ў штацкім, яшчэ праз хв 5 мікрааўтобус без апазнавальных знакаў, міліцэйская машына і легкавушка, таксама без апазнавальных знакаў. Усіх папрасілі прайсці ў мікрых, сказалі, што трэба праехаць у Маскоўскі РУУС для ўдакладнення асабістых дадзеных. Мы ж у сваю чаргу сталі пытацца “чаму?”, бо ўсе пашпарты запісаныя і “дзе той самы заяўнік пра злачынства, якога мы ўвесь час чакалі?”.

-Негледзячы на тое, што з’яўленне людзей у форме было нечаканым на дабрачынным мерапрыемстве, ці здагадваліся прысутныя, з якімі мэтамі праваахоўныя органы выраблялі гэта затрыманне?

-Я скажу так, што ўсе выдатна разумелі, што адбываецца і дзеля чаго нас вязуць… Пры гэтым ніхто не ўпіраўся. Міліцыянты спрабавалі правесці за руку, але я, напрыклад, настойліва папрасіла адпусціць руку і супрацоўнік міліцыі гэта зрабіў. Калі мы прыехалі ў РУУС нас яшчэ хвілін 40 трымалі ў мікрааўтобусе. Пры гэтым мы маглі тэлефанаваць і таму з большага ўсім удалося папярэдзіць знаёмых і сяброў дзе і што мы знаходзімся. У гэты час на вуліцы тусілі міліцыянты і людзі ў штацкім, доўга перамаўляючыся пра штосьці, пакуль адзін з міліцыянтаў не адкрыў дзверы і не аб’явіў, што з гэтага моманту мы ўсе з’яўляемся “затрыманымі”. Па чарзе нас пачалі заводзіць ў будынак РУУС, невялікімі групкамі, па 5чалавек.

– Ці патлумачылі вам прычыны затрымання?

– У РУУС з нас зноў узялі дадзеныя, нічога не тлумачылі, жартавалі з нас…

З нас сабралі пашпарты і ў гэты ж час 4-х журналістаў забраў адзін з супрацоўнікаў. А мы пачалі даваць тлумачэнні пры якіх абставінах затрымліваліся, але ніхто не казаў нам з чаго мы ўтрымліваемся ў адзяленні. Праз нейкі час прыйшоў чалавек з вялікім скруткам пакетаў і стала зразумела – пара даставаць шнуркі і рыхтавацца да сутак. Затым быў доўгі працэс вопісу рэчаў, афармленняў, катання пальчыкаў і г.д. Пры гэтым, па незразумелых мне прычынам (таксама ніхто нічога не тлумачыў і да гэтага часу не кажуць) мой аўтамабіль быў эвакуяваны з вуліцы Фабрыцыуса ва ўнутрані двор РУУС. Ноччу, недзе а 3гадзіне, нас з аддзялення міліцыі перавезлі ў ЦІП, дзе пераночылі і на наступны дзень у суботу а 9 нас ўжо везлі ў раённы суд.

Дарэчы, у Цэнтры ізаляцыі як не дзіўна, нам дазволілі забраць некаторыя асабістыя рэчы, напрыклад, пракладкі, таблеткі… Бо наколькі я ведаю, многім адмаўлялі нават у гэтым.

– Як ты лічыш, па якіх прычынах твой аўтамабіль трапіў пад падазрэнне?

– Дагляд аўто прыводзілі людзі ў штацкім, такія пузатыя мужычкі ва ўзросце, якія ні прадстаўляліся, нічога… Пакалупалі аўтамабіль і загадалі аператыўнікам скласці пратакол дагляду. У пратаколе не было пазначана ні прычын, ні матываў гэтых дзеянняў, як і не вядома мне адкуль стала вядома, што транспартны сродак належыць мне. Бо відавочна яны ведалі адразу якое аўто забіраць.

– Ці дазволілі вашым знаемым, якія прыйшлі для падтрымкі,  патрапіць на судовае паседжанне?

– Суд праводзіўся практычна пры зачыненых дзвярах: сваякам, сябрам і адвакатам даводзілася з боем прарывацца ў будынак.

І, вядома,колькасць сутак шакавала ўсіх. Бо відавочна, каго лавілі 15 і крыху пазней, спецыяльна прызначалі такі арышт, каб людзі не змаглі выйсці 25. Аднак у нас суд быў непасрэдна 25 сакавіка… У чым мы так нашкоднічалі сістэме – застаецца сакрэтам!

Пасля суду нас зноў завезлі ў ЦІП, доўга афармлялі, праводзілі асабісты дагляд, засялілі на нейкі час у камеру на 2іх аж сем чалавек. Практычна перад адбоем перавялі ў 6-ці мясцовую, але нас усё роўна было больш – 8 чалавек.

З раніцы, практычна ў пачатку прыёма перадач, мы атрымалі рэчы, якія прынеслі родныя і сябры. Чаму так рана перадалі? Аказваецца нас чакала доўгая гастроль у ІЧУ горада Жодзіна з заездам у раёны ІЧУ Мінска.

Такім чынам мы амаль 2ое сутак практычна правялі без сна і ежы, бо ў дзень суда і на наступны дзень этапіравання, нам давалі толькі аўсянку, якію есці практычна не магчыма.

– Як адрэагавалі сям’і і блізкія сябры на ваш арышт?

– Жудасна тое, што пры ўсім гэтым тваім блізкім практычна нічога не паведамляюць. Як пасля мне распавядалі сябры, у дзень затрымання, нягледзячы на тое, што я паведаміла ім у якое аддзяленне мяне вязуць, ніякай інфармацыі ім не давалі. Адказ “такой у нас няма” – стаў самым папулярным за ўвесь час. Пры гэтым супрацоўнікі адпаведных органаў нават не саромяцца казаць пры табе пра такія рэчы. Маўляў, калі будуць званіць і пытацца, кажы, што нікога не прывозілі. Бесчалавечна і тое, што мне практычна не далі развітацца з маім бацькам, які не змог патрапіць на судовае паседжанне, а пасля вынясення прыгавору “не дазволена”.

– Раскажы ці ўжываліся ў дачыненні да цябе якія-небудзь неправамерныя дзеянні ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў?

З неправамернымі дзеяннямі мы сутыкаліся пастаянна,ад самага пачатку і да моманту выхада… Як толькі ты патрапляеш у рукі міліцыі – ў цябе ніякіх правоў няма, ты чарговы аб’ект, якога трэба хутка па адпрацаванай схеме аформіць, асудзіць і закрыць…

А яшчэ цяжка ўявіць наколькі людзі ў форме ўспрымаюць нас як сваіх асабістых ворагаў. Даходзіла да таго, што пры нас яны абмяркоўвалі наколькі мы праплочаныя (праўда, так і не зразумелі кім…), маўляў, “ты бачыў? ды ўкожнага там менш, чым 10 рублёў не ляжыць у сумцы,а ў некаторых яшчэ і валюта…”, – дзяліліся яны паміж сабой. Ці “а бачыў, што ім перадаюць? арэхі розны, ну падумай, усё праплацілі…”

гэта смешна!!! Бо, па-першае, арэхі і розныя сухафрукты перадаваліся мне і іншым з-за асаблівасцяў харчавання. Па-другое, яны самі выдатна разумелі, што затрымліваюць і афармляюць людзей ні за што. Так было першы раз у ЦІП, калі дзяжурны з РУУС мясцоваму распавядаў: “ды ТЫПУ іх на мітынгу ўзялі…”. І практычна з такім ты сутыкаешся пастаянна.

– Як табе ўдалося вызваліць твой аўтамабіль «з-пад варты»?

Мне засталося незразумелым чаму мне вельмі доўга не тое, што не аддавалі аўтамабіль, а нават не казалі дзе ён знаходзіцца. Яшчэ пакуль я была на сутках мой бацька спрабаваў забраць аўто, але яму дурылі галаву, што транспартны сродак не ў міліцыі, а на тэрыторыі Маскоўскага раёна Мінска. Ён разам з сябрамі абшарыў усе двары і вуліцы паблізу, нічога не знайшоў! Затым я доўна не магла дабіцца праўды, пакуль не выказала следчаму, да якога мяне чамусьці накіравалі, што я думаю пра ўсе падзеі. Ён та мне і дапамог знайсці аўтамабіль за 5 хвілін. І па выніку аўто знаходзілася там жа, дзе я яго бачыла, ва ўнутранім двары Маскоўскага РУУС.

– Наколькі я ведаю твой рэжым харчавання не змяшчае мяса, паведай як ты змагалася з гэтым у турме?

За мае 15 мне выставілі кошт у 149 рублёў 50 капеек, 11.50 за суткі. Прычым 2ое першых, якія мы правялі у ЦІП практычна “падарылі”, за іх плаціць і не трэба, але мы фактычна не елі гэтыя суткі. У дзень перад судом нам далі аўсяную кашу, цягучую і агідную на выгляд, у якую дзе-нідзе закінулі разынкі і дзіка салодкі чай. Абеду і вячэры не было, бо ўвесь дзень мы праседзілі ў будынку суда на працэсах і ў чаканні копій пастаноў (якія дарэчы былі напісаны з памылкамі: у аднаго хлопца быў указаны няправільны адрас, у дзяўчыны – што яна не працуе, хаця гэта хлусня!!!). Наступны дзень быў практычна копіяй. Раніцай аўсянка, а затым пераезд у раённы ІЧУ, дзе абед на нас не замаўлялі, у Жодзіна мы аказаліся перад самым адбоем. Нас ратавалі перадачкі, якія мы атрымалі, але дзіка не хапала вады. Дарэчы, у ІЧУ мы падгледзілі адзін лайфхак, якія карысталіся пасля практычна да канца тэрміну. Гэта награваць ваду ў батарэях, каб мыцца, бо ў душ могуць не вадзіць зусім ці толькі 1 раз у тыдзень. У Жодзіна меню не адрознівалася асаблівай разнастайнасцю, самая папулярная крупа – ячневая і яе гатавалі практычна з усім: аўсянкай (на раніцу), тушонкай (у абед), гарохам (на вячэру). Супы давалі выключна малочныя ці вараныя на костках, ні адзін, ні другі – есці я не магу, бо сама веганка. Яшчэ адной фірмовай стравай быў “бігус” (так яго канваіры называлі) – гэта сечаная капуста з морквай і тушонкай. Давалі яшчэ шэрыязлепліныя макароны з тушонкай… Аднак каронным была “брацкая магіла” – смажаная з галовамі, хрыбтамі і вантробамі рыба! Каб хоць з’есці пару лыжак ячневай кашы з раніцы, мы закідвалі туды сухафрукты, цукаты, семачкі, бо “пустая” на смак яна невыносная!!! Абеду часцей за ўсё ў мяне не было. Два разы толькі нам прапанавалі салат з буракоў. На вячэру нам шанцавала, калі была рыба, бо да яе часцей давалі проста вараную бульбу, не змешваючы і тады мы маглі наесціся, а дакладней забіць страўнік. А вось калі макароны з тушонкай, то ад іх нават мясаеды адмаўляліся!!! Яшчэ мы пастаянна адмаўляліся ад хлеба, бо ад яго балелі жываты. Дарэчы, праблемы са страваваннем там у ва ўсіх, не важна мясаед ты, веган ці вегетарыянец. Не ведаю чаму. У гэтым выпадку нас вельмі ратавалі таматныя сокі, якія перадавалі, а таксама свежыя, выцеснутыя з гародніны… Адзіная праблема, што апошняі доўга не стаяць і іх трэба хутка выпіваць. Аднак, мы рабілі халадзільнік набіраючы вады ў тазік,таб студзіць напоі. Калі ўапошнія суткі мяне перакінулі у раённы ІЧУ Жодзіна, том стравы сталі значна лепшымі. Відавочна, што яны не гатуюцца на месцы як у Турме, а прывозяцца з рэстарану. Таму я магла прасіць, каб у абед мне не клалі рыбу ці мяса да кашы, тое ж і на вячэру. Мне як эколагу і чалавеку, што стараецца жыць папрынцыпах утаймавання сваіх спажывецкіхзвычак было дзіка ад таго колькі прадуктаў проста змываецца ва ўнітаз!!! Бо, па-першае, стравы немагчыма есці; па-другое, іх накладаюць у неверагоднай колькасці. Мы спецыяльна прасілі, каб нам давалі паўміскі кашы і 5 пустых, каб можна было падзяліцца і не выкідаць… Аднак для некаторых канваіраў гэта быў асобны спосаб цябе прынізіць.Ён камандаваў “баландзёру” накласці па самыя краі, каб з міскі аж сцякала і пачынаў крычаць на нас, каб мы хутчэй забіралі… Тое ж практычна было заўсёды з чаямі і кісялём.

Вось так і атрымоўваецца, што ты амаль нічога есці там не можаш,а плаціць павінны, прычым 11.50 – відавочна зашмат!

– Калі ўжо мы загаварылі на тэму несправядлівасці ў адносінах да зняволеных з боку турэмных наглядчыкаў і сістэмы ў цэлым, раскажы, ці былі ў адносінах да затрыманых праявы сэксізму з боку наглядчыкаў?

– Я скажу, што да дзяўчат ставяцца значна лепей, чым да хлопцаў. Хлопцы рызыкуюць нарвацца на ўдар за любое слова ці ўчынак, ці проста таму што канваіру штосьці не спадабалася… На дзяўчат могуць накрычаць ці пнуць, ударыць толькі ў рэдкім выпадку, ці калі ўжо зусім вызвярацца…

Аднак жарты, якія яны дазваляюцьсабе адпускаць, напрыклад, у нас было, што на ранішняй праверцы камера паскардзілася на прусакоў, на што мы атрымалі адказ: “прусакоў яны спужаліся, тут і мышы ёсць,і яны вельмі хутка знаходзяць норку…”. Самі стаяць смяюцца. Ніхто не сароміцца глядзець, калі ты перапранаешся, як у ЦІП і ІЧУ ўвогуле па 2ве камеры на пакой… Але там ёсць ходзьдзверцы ў туалеце. У турме ж туалет адкрыты (толькі невысокая сценачка) і нікога не цікавіць, што ты ў гэты час можаш “сядзець” на ім. Гэта твая праблема, калі канваіру трэба ён заходзіць,а ты паспявай нацягнуць штаны. Быў выпадак, калі нас толькі афармлялі ў ЦІП, завялі ў пакой для асабістага да гляду, дзе ты павінны распрануцца цалкам і прарабіць некаторыя маніпуляцыі. Дык малатаго, што там таксама камеры відэа вісяць… Заходзіць дзяўчына, я якраз насупраць ля сцяны стаю… Бачу, што дзверы прыадчынены і якраз ідзе міліцыянт, я павярнулася і зачыніла дзверы. Ён мяне папярэдзіў пра парушэнне дысцыпліны, але мне ў гэты момант было ўсё роўна, больш не прыемна, што яны дазваляюць сабе вольнасці.

Гэта ж тычыцца і душа. Пра правілах павінна вадзіць жанчына, але робяць гэта і мужчыны, яна проста мількае на заднім фоне.

– На ваш сход магчыма прыйшлі не толькі журналісты і актывісты, але і проста людзі, якія ўбачылі аб’яву ў соц. сетках і вырашылі паўдзельнічаць, г.зн. на адсідку патрапілі магчыма нават тыя людзі, якія не маюць ніякага дачынення да апазыцыйнай думкі?

– На збор рэчаў прыходзілі ўсе – сябры, знаёмыя, бацькі сядзельцаў, тыя хто хацеў падтрымаць іх… грэблі таксама ўсіх. так разам са мной адседзіла 14 сутак сястра адной з дзяўчат, якая 15 сакавіка была затрымана. Сястра разам з мужам прыйшлі выбраць ёй кнігу,каб перадаць, а па выніку самі пасля атрымоўвалі перадачы.

– А ў чым жа канкрэтна цябе абвінавацілі ў пратаколе? Як я разумею ты не пісала ў соц сетках заклікі на мітынг і ваша сход было ў закрытым памяшканні і не з апазіцыйнай скіраванасцю.

– У нас ва ўсіх быў адзін артыкул 17.1 – хуліганка, лаіліся на вуліцы, чым абражалі грамадзян…Хорам напэўна, па пратаколах міліцыі, бо нас адначасова затрымлівалі адны і тыя ж дзьва супрацоўнікі.

 

Інтэрв’ю падрыхтавала Васіліса Хілько спецыяльна для Belphilly.org