Вандраванне толькі пачынаецца…

Амерыканская мара… У пагоні за ёй шмат хто пакідае родныя мясціны і імчыцца праз акіян у Новы Свет — свет свабоды і магчымасцяў. Так зрабіў і герой дэбютнай кнігі Стаса Ільіна «Ветровое стекло».

Аўтар перасяліўся з Беларусі ў невялічкае турыстычнае мястэчка на паўночным усходзе ЗША. Яму крыху больш за трыццаць, ён перабраў безліч розных заняткаў і прафесій, але дагэтуль сябе не знайшоў.

Манатоннасць жыцця вымусіла яго зрабіць даволі радыкальны крок — вырвацца з паўсядзённасці, сесці ў кабіну грузавіка і стаць дальнабойшчыкам. А каб смак адзіноты стаў яшчэ больш выразным, ён пачынае весці дзённік сваіх падарожжаў па бяскрайніх абшарах дарог Злучаных Штатаў Амерыкі. Кніга складаецца з апавяданняў — прыгожых і рамантычных аскепкаў жыцця на колах.

Калі вы хоць раз марылі кінуць усё, сесці ў аўто і паглыбіцца ў бясконцыя асфальтаваныя жылы дарог, то гэта кніга для вас!

Замовіць навінку можна па спасылцы:

http://halijafy.by/krama/ilin-stas-vetrovoe-steklo/

http://www.lulu.com/spotlight/mouzer13