26 жніўня 2017 года, беларусы Філядэльфіі правялі акцыю «Беларусь Незалежная»

25 жніўня 1991 года «Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце» быў нададзены статус канстытуцыйнага закона. Беларусь стала незалежнай краінай. 19 верасня 1991 г. краіна стала называцца Рэспубліка Беларусь, а бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі дзяржаўнымі сымбалямі. З гэтага моманту Беларусы атрымалі свабоду, незалежнасць, сваю зямлю і краіну. З гэтага часу вось ужо больш за 20-ці гадоў Беларусь існуе ў свеце як раўнапраўная незалежная дзяржава, прызнаная ўсёй міжнароднай супольнасцю. Такім чынам, гістарычна адбыліся тры падзеі, тры этапы беларускай незалежнасці: 25 сакавіка, 27 ліпеня і 25 жніўня.
Але праз час, 23 чэрвеня 1994 года, з выбраннем першага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, народ пазбавіўся свабоды, а краіна незалежнасці. І па цяперашні час знаходзіцца ў «лапах» гэтага дыктатара.
Пры цяперашнім антыбеларускім рэжыме ніводная з гэтых датаў не адзначаецца як афіцыйнае дзяржаўнае свята. Больш за тое, святкаванне іх, фактычна, забаронена. А спробы грамадзкасці адзначыць гэтыя святы выклікаюць рэпрэсіі з боку антыбеларускай улады … Антыбеларускі рэжым Лукашэнкі з’яўляецца вельмі разбуральным для беларускай нацыі і, у канчатковым рахунку, з’яўляецца пастаяннай пагрозай незалежнасці нашай краіны.


Зараз незаконна самовыбранный прэзідэнт атрымаў неабмежаваную ўладу. Гэта пагражае незалежнасці нашай дзяржавы і бяспекі нашага народа. Мы павінны папярэдзіць патэнцыйных агрэсараў і незаконна абранага прэзідэнта, што будзем абараняць свабоду сваёй краіны. Арганізоўваючы і праводзячы падобныя мерапрыемствы і акцыі, мы ставім сваёй задачай данесці да міжнароднай грамадскасці схаваныя і невыносныя для жыцця праблемы нашай дзяржавы. Толькі дзякуючы намаганням беларускага народу, і прыцягненню да нашых праблем міжнародныя інстытуты, беларусы змогуць зноў здабыць свабоду, а краіна незалежнасць.


Пасля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму (а ён будзе ліквідаваны), даты, звязаныя з гэтымі трыма вялікімі падзеямі Незалежнасці, будуць абвешчаныя дзяржаўнымі святамі Беларусі. Паведамляе svoboda-by.com