30 сакавіка сябры і прыяцелі Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня “Пагоня” адзначылі 96-я ўгодкі абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў рэстаране “Шансон” на Кінгс-Хайўэі ў Брукліне. З прывітаньнямі выступілі старшыня “Пагоні” са. Віталь Зайка, і старшыня Беларуска-Амэрыканскага Згуртаваньня ў Нью Джэрзі сп. Юрка Азарка. Былі зачытаныя праклямацыя ад губэрнатара Нью Джэрзі Крыса Крысты і прывітаньне ад старшыні Рады БНР спн. Івонкі Сурвілы.

З прамовай перад прысутнымі выступіў старшыня Беларускага Народнага Фронту, асоба-сымболь Беларускага Адраджэньня сп. Зянон Пазьняк.

Сьвяточны канцэрт для ўдзельнікаў імпрэзы правялі музыкі з Трыё Казакоў–Вольга Казак, Валянціна Пархоменка і Алесь Казак.