WP_001172

Справаздачна-перавыбарчы сход Бруклінскага аддзелу БАЗА

У нядзелю 1 чэрвеня 2014 года ў царкоўнай залі Сабору Сьв.Кірылы Тураўскага ( 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY) адбыўся справаздачна-перавыбарчы сход Бруклінскага аддзелу БАЗА.  На пачатку сходу выступіў госць з Лёндану Яраслаў Крывой. Ен расказаў некалькі слоў пра жыцце буларусаў Лёндану. Затым Т. Красоўская і я правялі рэгістрацыю прысутных і выдалі карткі для галасавання тым хто мае права голасу. Па статуту БАЗА галасаваць могуць сябры БАЗА, якія здалі падаткі. Такім чынам было зарэгістравана 26 чалавек.  Гэтыя людзі выбралі управу сходу і мандатную каміссію, якія затым праводзілі сход. Таксама сярод гасцей сходу можна было заўважыць такіх асоб, як З. Пазняк і бацюшка Іван.

Ва управу сходу былі выбраны наступныя людзі: старшыня – А. Асадчы, намеснік старшыні – А.Бандарчук, сакратары – Г. Залеўская і С. Шырвель. Мандатная каміссія: С. Сарагавец, М. Шчэрба.

Пасля таго, як гэтыя каміссіі былі выбраны, Н. Федарэнка зачытала пратакол сходу ад 2 чэрвеня 2013 года. Затым старшыні Бруклінскага аддзелу БАЗА Т. Красоўская здала працу аддзелу за 2013 год. Яна расказала пра насычаную працу аддзелу і ўсе мерапрыемствы праведзеныя аддзелам. Такія, як святкаванні Дня Волі і адзначэнне Чарнобыльскай трагедыі, прэзентацыі кніг і інфармацыйныя сэссіі для жадаючых атрымаць адукацыю, мітынгі у падтрымку палітвязняў у Беларусі і прагляды буларускіх фільмаў. Таксама Тацьцяна адзначыла дапамогу некаторых найбольш актыўных сяброў БАЗА, такіх як Яўген Іванюк і Андрусь Асадчы. З яе выступлення можна дасканальна убачыць наколькі насычаным падзеямі быў мінулы год.

Затым прайшла справаздача скарбніка і рэвізора. Справаздача была зацверджана сходам.

У гэты час мандатная каміссія падлічвала ўсе ўпаўнаважвані, што былі перададзены сябрамі, якія не мелі магчымасці прысутнічаць на сходзе, але хацелі каб іх голас быў улічаны. Было налічана 24 прысутных з 22 упаўнаважваннямі, што разам дало 46 галасоў, і гэта больш чым палова ад 61 сябра, што малі права галасаваць. Вынікі працы мандатнай каміссіі былі зацверджаны адзінагалосна.

На пасаду старшыні Бруклінскага аддзелу БАЗА былі прапанаваны тры кандыдаты: А. Асадчы, Ю. Зяньковіч, Т. Красоўская. Т. Красоўская зняла сваю кандыдатуру. Затым два кандыдаты выступілі перад сябрамі і расказалі пра сябе і пра план працы, якога яны будудзь прытрымлівацца, калі будуць выбраны. Затым у усіх прысутных была магчымасць задаць пытанні. І магу сказаць, што людзі былі вельмі актыўнімі і можна было бачыць, што людзі клапоцяцца пра лес аддзелу. Было аддзначана много пазытыўных характарыстык аб абодвух кандыдытых, і таксама нажаль некалькі не вельмі добрых аб Юрасю Зянковічу. У некі момант атмасфера накалілася вельмі моцна. І пасля догіг дэбатаў паміж аўдыторыяй і кандыдатам, Ю.Зянковіч зняў сваю кандыдатуру з галасавання.

Такім чынам застаўся толькі А. Асадчы, як кандыдат на пасаду старшыні. Ен быў абраны амаль аднагалосна. Затым ен прапанаваў сваю каманду з якой ен бы хацеў працаваць. Яго прапанова была: намеснік – А. Бандарчук, скарбнік – С. Сарагавец, сакратар – Н. Федарэнка, управа – Я.Іванюк, А. Орса-Рамана, Т. Красоўская. Гэта каманда была зацверджана сходам. Андрусь Асадчы адзначыў, што важна, каб ва управе былі і маладыя і старэйшыя люді. Для таго как маладым было ад каго прымаць традыцыі і вопыт, а старэйшым было каму гэты вопыт перадаць. Ен звярнуў увагу ўсіх на тое, што старшыня і управа патрабуюць дапамогу і падтрымку ўсіх сяброў, што толькі сумеснай працы аддзел будзе працаваць і расці.

Пасля гэтага пачалася сумная частка. Ад некалькіх сяброў паступіла прапанова прагаласаваць за выключэнне Юрася Зянковіча з ліку сяброў на падставе таго, што ен супрацоўнічаў с Беларускай амбасадай. Многія былі супраць гэтага галасавання, але яно адбылося. 24 галасы прагаласавалі ЗА выключэнне, астатнія не галасавалі. Ю. Зянковіч і некаторыя іншыя прызналі гэтыя вынікі несапраўднымі. Г. Сурмач адзначыла, што Ю. Зянковіч мае права аспрэчыць гэта рашэнне.

На гэтым сход быў скончаны і людзі разышліся з гаммай самых розных пачуццяю адлюстраванных на іх тварах.

Святлана Шырвель

WP_001176 WP_001178 WP_001172 WP_001168