Pashtouki tumbnail

Паштоўкі падзякі

Жыцце наша- нялегкая справа. Бяжыць хуткай ракой, і ты, то ў лодцы і з весламі, то за бартом з апошніх сіл змагаешся, каб не патануць. То ты ў гэтай самай лодцы, а яна пачынае цячы і вады ўсе больш і больш…Усе гэта кніжныя алегорыі, але калі ў пэўныя моманты жыцця спынішся на хвілінку, каб абярнуцца і паглядзець на перажытае, то разумеш колькі праўды ў гэтых самых алегорыях.

2013 год на дварэ. Новая эра. У Амерыцы месяц памяці Мартіна Лютара Кінга і ўсей гісторыі змагання за сваю роўнасць афроамерыканцаў.  Які доўгі шлях яны прайшлі ад Алабамы Розы Паркс да другой інагурацыі прэзідэнта Барака Абамы. Я нават калекцыйны нумар журнала набыла. Чытаю і аж дух захапляе.

А зусім нядаўна ў нашым центры БАЗА святкавалі 150 год з дня нараджэння нашага славутага “Лютара Кінга”-Кастуся Каліноўскага. Слухалі неверагодна цікавы даклад Зянона Пазняка, пісалі пад дыктоўку знакамітыя “Лісты з-пад шыбеніцы”… Пісалі гэтая словы і ў паветры, у сэрцах і душах адчувалася іх праўда і магутная сіла. А па дароге дамоў ужо ў стаўшую роднай Філадэлфію на мяне надышлі цяжкіе думкі…

Да-2013 год…3 гады прайшло з падзей 19 студзеня 2010 года. А ў турмах да гэтага часу “бавяць час” адны з лепшых грамадзян нашай Беларусі. І кожны з іх ужо даўно мог быць свабодным, калі б падпісаў пэўны ліст і адмовіўся ад сваіх словаў і дзеянняў. Але яны не зрабілі гэтага, не пайшлі напапятную. І гэтым самым даказалі ўсім, што гэта не гульні палітычныя былі, а вера. Сапраўдная вера, праўда і любоў да Беларусі! І што чалавека можна пазбавіць яго фізічнай свабоды, але свабоды думкі і веры ніколі нельга! І яны – яшчэ адзін доказ гэтаму, яны – ужо нашыя героі, таму што не здрадзілі, не збаяліся і пайшлі да канца! Ня будзем пералічваць імены ўсіх, бо вы іх і так ведаеце…Гэта Алесь Бяляцкі, Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Мікалай Аўтуховіч і многія многія іншыя.

А мы эмігранты ў збаўленні. Ня шмат можам на адлегласці. Але што заўседы могуць даць людзі адзін аднаму і што часам больш усяго патрэбна-гэта падтрымка! Колькі раз у жыцці бывае так, што зрабіўшы нешта, нават, калі ты ў гэта верыш і рабіў ад чыстага сэрца, жыцце можа заставіць цябе сумнявацца ў праўдзе і “правільнасці” ўсяго зробленага. І як патрэбна ў гэтую самую хвіліну пачуць простае: “Дзякуй за гэта! Гэта было моцна! Гэта пабудзіла, падштурхнула мене на тое і тое”.

І вось такі самы дзякуй мы і выказалі усім палітвязням Беларусі. З розных куткоў Амерыкі былі досланы паштоўкі з простымі, але духоўнымі словамі падзякі і падтрымкі. Мы, беларусы з Філадэлфіі, зрабілі тое ж самае. З ўсіх адпраўленных паштовак толькі адна вярнулася назад. Можа адрас у нас на пошце не разабралі, а можа забаранілі…

Але я вельмі спадзяюся і веру, што ўсе паштоўкі дойдуць і данясуць гэта важнае і нужнае слова падзякі!

Алена Літоўка

pashtouki 1