У нядзелю, 16 ліпеня 2017,у Нью-Ёорку адбыўся Марш Паняволеных Народаў–прысьвечаны салідарнасьці з народамі, якія апынуліся пад уціскам і таталітарным прыгнётам.


Пачынаючы ад 1959 году, Марш Паняволеных Народаў адкрывае мерапрыемствы Тыдню Паняволеных Народаў, які быў запачаіткаваны, каб прыцягваць увагу амэрыканскага грамадства на становішча народаў, што сталі паняволеныя камуністычнымі, а цяпер пост-камуністычнымі ды кожнымі іншымі тыраніямі й дыктатурамі. У гэтым Маршы гэтым традыцыйна бяруць удзел прадстаўнікі Згуртаваньня “Пагоня” й беларускай грамады Амэрыкі, якія апошнім часам складаюць бальшыню ўдзельнікаў.

Шэсьць дзясяткаў удзельнікаў маршу, вялікую частку якіх складалі беларусы, наведалі імшу ў катэдры Сьвятога Патрыка, дзе маліліся за паняволеныя народы, і прайшлі да плошчы Калюмба, дзе адбылося адкрыцьцё Тыдня паняволеных народаў.