Мітынг каля Беларускага консульства ў Нью-Ёрку 10 верасня каля Беларускага консульства ў Нью-Ёрку адбыўся мітынг супраць фальсіфікацыйнай сістэмы выбараў у Беларусі. У акцыі атрымала ўдзел большая частка актывістаў з Філядельфіі, якая скандавала лозунгі: «Ярмошыну на нары!», «Ярмошыну пад суд!», «Мы за справядлівыя выбары», «Выбары фальшывыя», «Улада нелегiтымная», «Фальсіфікатары выбараў пойдуць пад суд», «Лукашэнка, сыxодзь», «Беларусь без дыктатуры». Сярод выступоўцаў былі: Зянон Пазьняк, які распавёў як адбываюцца выбары, Віталь Зайка, Таццяна Красоўская.

Далей мітынг ператварыўся ў шэсце каля будынка Беларускага консульства ў Нью-Ёрку. Пасля арганізатары падзякавалі прысутным за ўдзел у акцыі.

Мітынг быў аргнізаваны Бруклінскім аддзелам БАЗА, вядучай мітынгу была Святлана Казачок.

© racyja.com

Мітынг каля Беларускага консульства ў Нью-Ёрку

Мітынг каля Беларускага консульства ў Нью-Ёрку

Мітынг каля Беларускага консульства ў Нью-Ёрку

Мітынг каля Беларускага консульства ў Нью-Ёрку