25 жніўня 1991 года адбылося гістарычнае пасяджэнне Вярхоўнага Савета БССР.На ім быў прыняты закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закону Дэкларацыі Вярхоўнага Савету БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанова «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР».

Тым самым фактычна была абвешчана незалежнасць БССР.

Гістарычная сесія адбывалася на трэці дзень пасля правалу путчу ДКНС і праходзіла досыць бурна.

24 жніўня на будучай плошчы Незалежнасці, якая тады яшчэ называлася плошчай Леніна, перад будынкам, у якім праходзіла пасяджэнне Вярхоўнага Савета, сабраліся дзясяткі тысяч чалавек.

Дэпутатамі апазіцыі Валянцінам Голубевым, Зянонам Пазняком і Галінай Сямдзянавай у залю, дзе ішла сесія, быў унесены бел-чырвона-белы сцяг.

За дзень да гэтай падзеі, 24 жніўня старшыня Вярхоўнага Савету БССР Мікалай Дзямянцей падаў у адстаўку, першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч, што дагэтуль займаў пасаду намесніка старшыні.

Праз месяц, 19 верасня 1991 года, сесія Вярхоўнага Савета прыняла пастанову называць БССР надалей Рэспубліка Беларусь, у скарочаных назвах – Беларусь.

Тады ж была прынятая пастанова Вярхоўнага Савета аб дзяржаўных сімвалах, якімі сталі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

EN

A historic meeting of the BSSR Supreme Council took place on August 25, 1991.

The law “On Giving the Declaration of the Supreme Council of the BSSR on the State Sovereignty of the Belarusian Soviet Socialist Republic the Status of the Constitutional Law” and the resolution “On Ensuring the Political and Economic Independence of the Belarusian SSR” were adopted there.

Thus, in fact, the independence of the BSSR was declared.

The historic session was held on the third day after the State Emergency Committee putsch became a failure and was quite stormy.

On August 24, tens of thousands of people gathered at the future Independence Square, at that time known as Lenin Square, in front of the building where the Supreme Council was being held.

Deputies of the opposition Valiantsin Holubeu, Zianon Pazniak and Halina Siamdzianava took a white-red-white flag in the hall where the session was held.

On August 24, the day before this event, Mikalai Dziamiantsei, the chairman of the Supreme Soviet of the BSSR, resigned, and Stanislau Shushkevich, who previously held the post of deputy chairman, became the first head of independent Belarus.

A month later, on September 19, 1991, the session of the Supreme Council adopted a decision to call the BSSR the Republic of Belarus, Belarus for short.

At the same time, the Supreme Council adopted a resolution on state symbols of the white-red-white flag and the coat of arms Pahonia.

@charter97.org